Я скажу табе, што хачу да мора...
Я скажу табе, што хачу да мора, што наперадзе дзень даўжынёю з лета, што ні праўды, ні думкі, ні сэнсу ў гэтым - пакідаць цябе ў непамерным горы. Лепей разам пачуць, як шапочуць хвалі, як свістае вецер і гнецца верас, каб праз тысячы год нехта лепшы ведаў: мы тут былі, любілі, тугу хавалі.
10 ліпеня, Варшава
Рецензии