Лета як лета, звычайнае лета...

***
Лета як лета, звычайнае лета.
Аблокі плывуць, і шавеліцца сад.
Сэрца маё толькі тым і сагрэта,
Што не губляе лірычны свой лад.

Мірны, нявінны лунае над садам
Дзень між аблокаў, як вольны арол.
Тыя аблокі дэсантным атрадам
Ціха плывуць, каб упасці на дол

Дожджыкам цёплым за лесам высокім
І наталіць боль і смагу зямлі...
Толькі камусьці здаецца далёкім
Чыстае неба, ў якім жураўлі.

10. 07. 2023 г.


Рецензии
Вельмі кранальна

Тадеуш Други   11.07.2023 16:19     Заявить о нарушении
Дзякуй! Жадаю вам усяго добрага!

Юрий Боровицкий   15.07.2023 11:42   Заявить о нарушении