Летнi дзень плыве над садам...

***
Летні дзень плыве над садам,
Мірны летні дзень -
З цёмна-вішанным паглядам,
З хмаркай дзе-нідзе.

Дзень плыве. І хіліць грушы
Ветрык, як дыхне.
І спакой ён не парушыць
І не захлыне

Сад вішнёвы чорным дымам,
Не пасее смерць.
Пралятае мірна міма,
Каб у соснах пець.

З цёмна-вішанным паглядам,
З хмаркай дзе-нідзе
Мірны дзень плыве над садам,
Нікне ў лебядзе.

09. 07. 2023 г.


Рецензии