Калiсьцi на дачы у вечар лiпнёвы...
Калісьці на дачы у вечар ліпнёвы
Садзіліся з мамай вячэраць.
Гарачая бульба, і маміны словы,
І маміны вочы, што вераць...
Што вераць у сына, ў ягонае шчасце
І вечару летняму вераць.
- Табе, можа, мама, салату пакласці?
Садзіліся з мамай вячэраць...
Пасля ўжо матуля акно запінала,
Прасіла вады ёй прынесці...
А потым матулі на свеце не стала.
Саджуся адзін зараз есці...
Калісьці на дачы у ліпеньскі вечар
Садзіліся з мамай вячэраць...
І сёння той вечар здаецца мне нечым,
У што толькі й хочацца верыць...
06. 07. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123070605007