Стаю, чакаю цягнiка...

Стаю, чакаю цягніка.
Чакаю стуку колаў я.
З ім вернецца прыгод рака,
Жыццё стане вясёлае!

Прыедзе з ім туман надзей
Ці раніцой, ці ўвечары.
Адчай душыць будзе радзей
І будзе дзень залечаны!

І мы пад колаў перастук,
Хаця ў тое не верыцца,
Цяпло адчуем родных рук
І душ святло, і сэрцаў!

Стаю. Чакаю цягніка.
Бягуць у даль хвіліны.
Ён прыйдзе, хоць няма пака,
А з ім дабра навіны.


Рецензии