Беражы мяне Божа

Беражы мяне, Божа, ад здрады,
Ад крыклівых людзей беражы.
У цябе над светам улада.
У мяне - за плячыма крыжы.
Ты высока, я нізка, і разам
Нам не выпадзе побач ісці,
Але моцы, прашу цябе часам,
Мне хоць крышачку ты адпусці,
Каб не збочыла я з таго шляху,
Што пракладзены быў для мяне,
І ўзышла ў канцы на Галгофу
Цёмнай ноччу спакойна ў сне.


Рецензии