Да 3-га лiпеня
Я з вішань шыпучку зрабіў,
Бо з содай напітак вярнуўся,
Які я з тых дзён не забыў.
Салодкі, бадзёры, гарачы
Нібы промні любых вачэй.
Забыліся боль і няўдачы
І зоркі заззялі яорчэй!
Каханыя зоры туцкія,
Свяціце мне з дому гады!
Час прыйдзе, дарогі адкрые
І я к вам вярнуся тады.
Вярнуся на родныя гоні,
На бераг Тучанкі-ракі.
Нібы адгалосак пагоні
Нясуцца грузавікі.
Чырвоныя, спелыя вішні,
Шыпучкі забытае смак.
Малюся табе Ўсявышні,
Каб даў ты нам долю аднак!
Свидетельство о публикации №123070304466