Сёння вецер зноу на Беларусi...
Сёння вецер зноў на Беларусі.
Дзьме і дзьме, і хіляцца сады.
Можа быць, і я калі вярнуся
Свежым ветрам на свае сляды.
Дзьме і дзьме пяшчотны летні вецер
І заве з ім разам паляцець.
Толькі мне мілей за ўсё на свеце
На старонку родную глядзець.
Можа быць, калі і я вярнуся
Прывітаць мой незабыўны край
Легкакрылым ветрам Беларусі,
Дзе цвіце мой яблыневы рай.
03. 07. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123070302874