Сонца чырванню на захадзе палае
На ўсходзе замець наспяе.
А між імі бліскае, лунае
Месяц жоўты - зрэзам паўстае.
Зорак сініх статкі ў Сусвеце
Выбіраюць лепшыя лугі.
І вясёлка трушчыць квет - другі:
Зніклі донцы казак, на суквецці -
Дзень згарае. Плямамі хаціны.
Нівы пакрывае сівізна.
Наплываюць восені гадзіны -
Над зямлёй вясна - ільдом адна.
Заўтра снег асунецца вятрамі
І заваліць хаты і двары.
Знікне сад, крыніца і бары
Заўтра - снег. І дым памкне дварамі...
Свидетельство о публикации №123070204010