Хмарыць. I на поунач...
Хмарыць. І на поўнач
Воблакі бягуць.
І журба - не помач,
Калі выбраў пуць
Тут пад небам хмарным
У старонцы жыць.
І не трэба марна
Плакаць і тужыць.
Вось і дожджык плешча
Хваляю на дах,
Праганяе вешчы
І журбу, і страх.
І прарочыць слаўны
Нам дзянёк і год,
І сцякае плаўна
З даху ў агарод.
Калі выбраў сцежку
Тут пад небам жыць,
Падары усмешку
Ёй, пакуль бяжыць...
02. 07. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123070203408