жнивень белорус

Жнівень месяц пераходны,трывожны,-
ёсць яшчэ лета,але й крыху восені-
ўжо праступае чырвань з жаўцізною
ў лісцях зялёных.
Лета збягае да выраю неадменна,
пабыць з ім яшчэ было б нядрэнна.
Сонца кідае флюіды цяпла безаглядна,
але спякота  ўжо не так неашчадна.
Дзень карацей,
палі пусцеюць;
у дубровах цішэй,
туманы гусцеюць,-
восені подых бліжэй.
На сэрцы смутак з трывогай сцелюцца,
смутак таму,што восень з зімою надоўга паселяцца;
трывога-
як перад новай далёкай дарогай.


Рецензии