Сынам Беларусi-Лiтвы!
Княскае Літвы сыны!
Слынныя асілкі-воі
Ў памяць слаўнай даўніны,
Уставайце ўсе да зброі,
Каб пазбыць быццё гнілое
І адвесці жах вайны!
Бараніце не за плату
Нашы межы і правы!
Волі дух адрыне страту,
Калі ў сэрцах ёсць жывы
І не прыме больш дыктату,
Што нясе галечу ў хату
Нам з ардынскае Масквы!
Прыкладам Альгерд нам стаў!
Масклям ён праз гады
З Крамля выйсці не даваў
І ля Сіняе Вады
Ханаў войскі пазьбіваў,
Крым данінаю абклаў!
Знік гвалт Залатой Арды!
З польскаю Каронай разам
Пад Грунвальдам крыжакі.
Былі біты і адразу
Ордэн сціх аж на вякі!
І ардынская зараза
Зведала, што ёсць параза
Праз Астрожскага палкі!
Беларусы! О, Ліцьвіны!
Каліноўскага палкі!
Пад харугвы стаць павінны,
Каб не змог цыган які
Долю роднае краіны
Яе дух свабоды слынны
Растаптаць аж на вякі!
Свидетельство о публикации №123070106924