Не крытыкуй...
Не ў тэме сёння рамантызм і драматызм...
Пяшчоты пахам ружа абдымала
Гарчынь самоты палыну ля прызб,
Пакінутай даўно чужой будовы,
Дзе і знайшоў прытулак той палын.
Якім гаючым водар здаўся новы!
Як воблачкам хінулася ружовым
Пахучая, хвалюючая плынь!
Суседкаю – пякучая крапіва –
Ні слова з ёй: ёй толькі б укалоць...
І цьмянай хмарай лёсу перспектыва,
І нахіляў ніжэй палын чало.
Гарэла ў садзе прамяніста ружа,
Трымцеў пялёсткаў у паветры рой:
Як вытанчаны божых кветак душы –
(А ў нашых – і калючасці, і сцюжы) –
Душой адчула палыну настрой.
Не крытыкуй: не кожны бачыў знешне,
Як уздымаў вышэй ён галаву,
І ачуняў! Тугі сваёй няўсцешнай
Сівы строс попел ранкам у траву.
І акрыяў! Узняўшы стромка плечы,
Салодка-горычным настоем быў той дух.
Паплыў ружова-палыновы вечар
Непрадказальна-дзіўнае сустрэчы...
Вось Хто нязлучнае злучае двух?!.
27.06.2023 Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч
"самота"(бел.) – "грусть", "одиночество"(рус.)
"прызба"(бел.) – "завалинка", "фундамент"(рус.)
Свидетельство о публикации №123063003425
Конечно, не все слова понятны мне, но суть стихотворения уловил.
Было приятно и познавательно читать. Спасибо!
С уважением, Валерий.
Самогрыз 04.07.2023 22:22 Заявить о нарушении
Не сомневаюсь, что мастер Вашего уровня смог уловить суть, пусть даже и на "иностранном".
Это Вам спасибо за отклик!
Ядвига Довнар 04.07.2023 22:39 Заявить о нарушении