Хмара i сяляне

Падзівілася хмара з сялянаў:
Копы выраслі - узнялі траву!
Падзівілася хмара з сялянаў.
Адвяла ледзяную жарству.

І не кінула кроплю на хату,
Ні на сад, ні на лес, ні ў траву...
Падзівілася хмара з сялянаў, -
І аднесла у сховы жарству!..


Рецензии