Засеялася неба. У туманах зямля
У туманах зямля...
Мігае нечым глеба.
Імжой цюрчыць ралля.
Праз сон, наваколле
Да дрыжыкаў звініць:
То дыхае наўкола,
То ценем адляціць...
Стаю, як пакараны.
Міжволі. А вятры
На сэрцы студзяць раны
І шэпчуць: "Мы - сябры".
Свидетельство о публикации №123062903443