Конiкi

У лузе конікі стракочуць,
Вяселлі ладзяць, то сакочуць,
Як жабы, скачуць па траве,
На аблачынку ўзняцца хочуць,
Што праз хмызняк вадой плыве.

Ад волі конікі сп'янелі.
У кветкі сонныя паселі.
Успыхнуў месяц над зямлёй -
І вось яны асалавелі
Ды сталі покрывам: расой...


Рецензии