Кшыштафу
Нябеснае ў ім пачуццё.
Яно на Сусвету абсягах
Віруе, грукоча, бурліць
І там, дзе ты чэзнуў ад смагі,
Касцёлам набожна звініць...
Крылатай Вам бачыць душу
І музыкай чуць Вам імшу,
З якой прарастае Любоў,
Святая на гэтай зямлі!..
О, Кшыштаф! З далёкіх вякоў
Святыні Вы нам збераглі.
Свидетельство о публикации №123062903012