Клён
І прысніўся тады яму казачны сон:
Быццам ён не адзін ды не ў асенняй смузе,
А з дзяўчынай-вярбой на крынічнай касе.
Змілавала яго сваім сэрцам вярба -
І сплывала крынічанькай клёна журба.
Захістаўся ўзрушана ён на касе,
І квітнеючым бачыў сябе ў вадзе.
Усміхаецца сонцу, гамоніць, з травой
Аж палае нябёсаў прамністай імжой!..
Бы ў дзіцячай душы адчувае зноў звон
Адзінокі, асенні разгублены клён.
Свидетельство о публикации №123062902793