Багiнi з мройнае балады
Нейк выпадкова назнарок,
Застаўся ў сэрцы на прымеце
Прыветлівы і светлы зрок.
Ён быў магнітнае асновы
І жэўжыкі ў вачах жылі... .
Так і застаўся вечна новы,
Хаця гады ў нябыт сплылі!
Зачараваў зрок малахітны,
Запоўніў мае мары, сны... .
Ён быў зычлівасцю выбітны,
Душою роднай стараны!
Сплывае час і ўсё праходзіць,
Знікаюць недзе межы, звады...
Шчаслівы я, бо ў сны заходзіць
Багіня з мройнае балады!
Свидетельство о публикации №123062800863