Як ты? Варыяцыя на тэму

Пытаешся "Як без цябе я?". Ты ведаеш – дрэнна.
Навокал шукаю навіны, але ўсё дарэмна,
На дахi гляджу – там абрыдлыя сэрцу анучы,
А тое, што ўнізе – увогуле нельга агучыць.


І дзе яно – сэрца Радзімы? У лесе, ці ў хаце?
Хто схопіць мяне, той паправіць: "Не хопіць, а хватит".
Ён знойдзе мяне там, дзе Ластаўка ў небе лунала,
Дзе крылы свае ратавала i праўду казала

Пра тое, што ўсё добра будзе – мы вольныя людзі!
І гэтае «знойдзе» нібыта кавадлам у грудзі,
Нібыта гранатай пад сэрцам выбухвае часам…
Пытаешся "Як без цябе я?» – З вар'яцтвам сам-насам.

27.06.2023


Рецензии