Сухое спякотнае лета...
Сухое спякотнае лета.
Жыві, можа, пройдуць дажджы,
Напояць натхненне паэта
На рыфмаў яго віражы.
А зараз - спякота і сухасць,
І млее размораны сад.
І вершаў жывых завіруха
Згасае, нібы зарапад.
26. 06. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123062603368