Я вершам мастака адзначу
Бо Сагановіч Віктар – ас!
Прыгожае ў звычайным бачыць,
Працуе шчыра, без параз.
Па сіле розныя матывы,
Ў мастацтве свой шліфуе крок.
Малюе Віктар з пазітывам,
Як быццам бы ён даў зарок.
У Целяханах нарадзіўся,
Мастак густ, талент даказаў.
Глядач-зямляк заўжды дзівіўся:
«Як шчыра край наш паказаў!»
Палотнамі аб родным месцы
Ён уражае добры люд.
Мастак з намерам ды са зместам,
Куток радзімы майстру люб.
Падзяка ў словах ды прызнанне,
Карціны – ў будучыню мост.
Душы шырокае вызнанне,
Мастак узняўся ў поўны рост.
Свидетельство о публикации №123062601726
Полесье свой роняет взгляд.
И журавлей клин сердце лечит.
Нам строчки это говорят.
Любви и тепла!
Борис Воловик 26.06.2023 11:34 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 27.06.2023 15:25 Заявить о нарушении