Лета плыве у прастору...
Лета плыве у прастору.
Побач бушуе вайна.
Чым памагчы таму гору?
Чыя ў гэтым горы віна?
Сумна схіляюцца долу,
Нікнуць жыты і аўсы.
Выбухі, ямы па полю,
Нібы ў былыя часы.
І не праходзіць бясследна
Гора нідзе па зямлі.
І па сынах яе бедных
Плачуць з нябёс жураўлі.
Лета плыве у прастору,
Цяжкае лета вайны.
Падаюць, падаюць долу
Нечыя побач сыны...
25. 06. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123062504214