Мы маем права на свой лёс
Мы маем права на свой лёс,
У ім – на шчасце і каханне,
На музыку, што ў нас гучыць
Век – ад змяркання да змяркання,
Вясною – каб наш сад квітнеў,
А ўлетку – хорам, нібы пчолы,
У ім унукі рой вілі
І чуўся гоман іх вясёлы!
Здавалася б, “о чём вопрос!?”
Адказ вядомы. Ён адвечны.
Любіць і любым быці Хтось
Нам наказаў – навечна.
Але камусьці першы раз
Пра тое скажуць Вашы вершы.
(Фотаздымак аўтара)
Свидетельство о публикации №123062403991
В подобных случаях не менее 50% чуда "написания" предопределяется личностью человека, которому строки посвящены.
А в данном случае и более того.
Люба Солошина 21.06.2024 01:54 Заявить о нарушении