Святы дух
I Сына Божага, i Духа на крыжы.
Накiнуў расу «мудраца»,
Хлуснёю бездухоўнай шлях зацерушыў.
Духоўны апустошыў свет,
Пакiнуўшы у сэрцах цемры пустату.
Стаптаў каштоўнасцяў букет,
Узгадаваўшы пыху, чутна за вярсту.
На полi выпусташаным
Не каласiцца жытнi колас залаты.
Пакрывам тоўстым i густым
Шумiць, шапоча шэры квецень лебяды.
Другi у сэрцах сёння Бог,
Палiтра шэра-чорная ў яго руках.
Адхон круты замест дарог,
Густы, ў смале цягучай, пасак на вачах.
Малiтве ўзняцца не дае,
Звязаўшы пеклам бездухоўным крылаў мах.
А Дух Святы душу заве,
Знайсцi над прорвай мост i прыпынiць той крах.
Свидетельство о публикации №123062401755