Лiсток
Пад хмары сваёй вершалинай
Ўзняўшыся ў радасны дзень,
Раскінула дрэва галіны
І сонечны ловіць струмень.
Дрыжыць на ім лісцік зжаўцелы,
Адзін-адзінюсенькі ён,
Пакінуты, асірацелы,
У сумны пагружаны сон.
Гарэзніцам-птушкам у ранні
Прытулак дарыла галлё.
Зара залатая ледзь стане –
Шчабечуць яны над зямлёй.
Свидетельство о публикации №123062205013