Сёння душна. Млеюць...

***
Сёння душна. Млеюць
Бульбачкі рады.
Часнакі сівеюць,
Сохнуць без вады.

Дожджык, што пакрапаў,
Пыл адно абмыў.
Сцежка, а абапал
На кустоўі - пыл.

Нараснік арэхаў -
Сцежкай не прайсці.
У бязгуччы рэха
Водгук не знайсці.

Ці пяеш, ці пішаш,
Патанае гук.
І ў дрымотнай цішы -
Толькі сэрца стук.

21. 06. 2023 г.


Рецензии