Мы аутары свайго жыцця
Звычайна кажуць так, каб супакоiць.
У роспачы дапытваем Тварца:
– За што знiшчае нас, да долу клонiць?
Але, напэўна, не так проста ўсё,
Магчыма, высцiлае шлях саломай.
Калi дарожку павярнулi па касой,
Палохае нас бураю i громам.
Мы самi аўтары сваiх пакут,
Сваiм бяздушшам чэсна зарабляем.
Запутаныя ў сетцы продкаў пут,
Не заўважаем iсцiну за жалем.
Свой нораў, безразлiчча, чорствасць душ
Перадаём у спадчыну нашчадкам.
I цягне радавод вякамi гуж,
Пакуль звяно не выстаiць у схватках.
Свидетельство о публикации №123062102205