Усмешка

Пачынаеце дзень з усмешкі?
Гэта добра! Цудоўна гэта!
Для душы лепшы лек, канешне,
Для душы  то - крыніца свету.

Усміхніся траве ды сонцу,
Не шкадуйце ўсмешкі, людзі.
Надзяляйце яе пяшчотай,
Будзе цуд? Так! Канешне, будзе!

Будуць змены,. нібыта свята,
Ад падоранае ўсмешкі.
Будзе радасцю дзень багаты!
Гэта цуд? Лепшы цуд, канешне!


Рецензии