Тольки у памяци. бел

Васількі, васількі-маячкі–
Кветкі любыя - знакі Радзімы
Паўтарыць бы юнацтва дзянькі,
Ды з бацькаммі пабыць хоць гадзіну.

Басанож пагуляць па расе,
Сярод лугу па цёплай сцяжынцы
І адчуць у Душы па крысе
Зноў яднанне з далёкім дзяцінствам.

Талачыншчына выйшла з вайны
Зруйнаванай ушчэнт і знямоглай,
Назва вёскі была Разаны,
Ды дзяцей у той час было многа.

Цяжка, кепска жылі без мужчын,
Хто вярнуўся - бязрукі, бязногі
І лягло ўсё на плечы жанчын
Ды  дзяцей, хоць малой дапамогі.

Не хапала адзення, жылля,
Дапамогі не мелі у свеце.
Каб квітнела Айчына-Зямля
Працавалі дарослыя, дзеці

Дваццаць год няма хаты маёй.
Толькі ў памяці назва ад вёскі,
Тут, на могілках стрэнеш сваё
І ачысцяць Душу жалю слёзкі.

Час ад часу прыходзім сюды
Маладым не патрэбнай дарогай,
Ды вяртаемся у гарады,
Без прытулку, пакуль што другога.


Рецензии
Да, всё так и было, жили после той войны в труде и мечтах о Мире. Память тронули до слёз. Рада знакомству с Вами. В избранных у меня на странице теперь. С Новым годом Вас! Жадаю усяго наилепшага у жыцци. З павагай да аутара.

Лилиана Семёнова   01.01.2024 10:01     Заявить о нарушении
Сардэчае шчырае дзякуй Вам! Усё так, цяжка жылося, але выжылі!
Зновым годам, жадаю здароўя моцнага, добрых шчырых людзей навокал!
HTTPS://STIHI.RU/2020/09/09/7255

Будзем спадзявацца на лепшае! З павагай!

Николай Сергеевич 01   01.01.2024 10:20   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.