Сёння цiукаюць птушкi, чакаюць дажджу...
Сёння ціўкаюць птушкі, чакаюць дажджу.
І бярозы на ўзгорку, нібы на пагосце:
Сваё голле схілілі яны на мяжу,
Бы таксама кагосьці чакаюць у госці.
Шэрым марывам неба над імі плыве:
Светла-шэрым і мяккім, і быццам бязгучным.
А хор птушак звініць і пяе, і пяе,
І здаецца ён з краем маім неразлучным.
Хочуць птушачкі піць і чакаюць дажджу,
І стаміўся мой сад і дрыжыць ад спякоты.
І схілілі бярозкі сябе на мяжу
І таксама чакаюць нябеснай пяшчоты.
19. 06. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123061903816