Лета. Чэрвень. Дзень лагоды

Аўтабан. Наўкол балоты
І прасторны далягляд.
Пасля чортавай самоты
Я любому дрэўцу рад.

Зрок мой радуюць ялінкі,
Хвоечкі ў спадніцах міні,
Што з пагорка, як дзяўчынкі,
Прывітанне шлюць машыне.

Ячмень макі атачылі
І ўплялі валошак кветкі:
Зоры кінуць навучылі
Слуцкі пояс на палеткі

Лета. Чэрвень. Дзень лагоды.
Міру дзень і цішыні.
От, каб сцямілі народы,
Што не трэба нам вайны!


Рецензии