Палку Калiноускага
Няма мне спачынку і сну.
Заходзіцца сэрца ў трывозе,
Каб бог не наслаў нам вайну.
Бо зведалі войн мы нямала,
Французы і маскалі,
І немцаў ліхая навала
Панішчылі ўсё, што маглі.
І памяць, і мову стапталі
Разбурылі ўсё, чым жылі,
Каб мы ўсе манкуртамі сталі,
Рабамі ў калгасе былі.
Каб марылі мы аб свабодзе,
Не знаўшы яе акурат,
Каб звады жылі у народзе
І правіў бы вечна дыктат!
Ды хутка ўжо час настане
І нас не пакіне ў бядзе,
Нам полк Каліноўскага стане
Штандарам, што к волі вядзе!
Згуртуемся ж мы і з ім разам
Паднімем на вілы дыктат,
Каб стала падзея адказам
На годы нямераных страт!
Дарожныя вёрсты вітаю,
Няма мне спакою і сну,
Бо полк Каліноўскага знаю
Свабоды ачоліць вясну!
Свидетельство о публикации №123061802197