Чэрвеньскi вечар, бяссонечны вечар...
Чэрвеньскі вечар, бяссонечны вечар,
Вечар імглісты, сухі.
І апусцілі бярозанькі плечы
Аж да суседскай страхі.
Зноў палівае суседка цыбулю.
Пахнуць півоні ля хат.
Коцік і той на мышэй не палюе,
Лёг пад півоні і рад.
Чэрвеньскі вечар як марыва, душны.
Дымка над садам лягла.
Сумна глядзяць маладыя ігрушы.
Вечара засмуж, імгла...
16. 06. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123061605652