Былое
Фарштат Бярэзінскі,
чаўночныя ваяжы
ў Бабруйск із Мінска
Электрычак вагоны -
платформа Каланчоўка,
хуткія прагоны
да Царыцына і Падольска
Экспрес па сталёвым Транссібе
ад Омска да Іркуцка,
ІЛ над тайгою па небе
ад Краснаярска і да Якуцка
Дзе той пляж,што пясок пякучы,
дзе той снег і мароз калючы,
дзе той дождж - душ пасля загару,
дзе крыніца ад мінулага запалу?
Быль-міраж,
сон як быль,
думкі-віраж,
прыгадаў,як жыў
,
Свидетельство о публикации №123061503755