Мы розныя

Мы розныя, адны, як кнiга мнагатомнiк,
Другiя, тонкая,  штодзённая газета,
Дзе кожны дзень куюць стаханаўцаў нястомна,
Лiецца песнь «чырвонага» паэта.

Сваёй узвышанаю песняй на абломках,
Паветраныя замкi збудавалi.
А ганарлiвасць, як набiтая аскома,
Рысуе  папяровыя  медалi.

Адкрыўшы незнарок, адразу закрываеш,
На першых сказах, што вядуць па шляху
Напрамкам ленiнскiм, па вузкiм краi,
У будучынь, дзе ход замураваны прахам.

Адкiдваеш, як блуд, пусты i ерэтычны,
З малiтвай баранiць твой шлях сустрэчы.
Бо часта абыйсцi з павагай i тактычна
Бывае цяжка, глупства давiць плечы.

Ды з асалодай адкрываецца шматтомнiк,
Лiстаеш асцярожна i з павагай.
Спрачаешся, альбо згаджаешся, вядома,
Яна прыцягвае, бы сiлай магаў.

Ты з кожнай новаю старонкай багацееш,
Расцеш духоўна, шлях шукаеш ў Вечнасць.
Мiнулае рассейвае памалу ценi,
Па-новаму шукаеш шлях свой Млечны.


Рецензии
Прыгожыя вершы на роднай мове!

Мария Розумко   27.06.2023 20:56     Заявить о нарушении
Спасибо, пишу на двух мовах. Як атрымоуваецца, як думка лажыцца. Верш выбiрае мову.

Мария Мучинская   27.06.2023 22:18   Заявить о нарушении