Далёкий Усход
Амур шырокі,
бераг высокі.
Масква далечка,
Кітай за рэчкай
Цягнік Хабараўск-Аблучча
зручны...
без звычнай мітусні шумнай,
але і без спадарожнікаў,-
трохі сумна.
Ды за акном акварэлі саран,
наперадзе Цёплае Возера і Бірабіджан
На сопках багульнік,
у нізіне тайга ў таямніцах прыхованых;
адзін паляўнічы-пустэльнік
б'е сцежкі ў гушчарах тайговых
Далёкаўсходні цэмент-
Цёплае Возера...
Прамысловы эксперымент,
праца спорыцца
Рэстаран пусты,
разлог -гуляй.
Спробуй,дэгустуй,
чым багаты край
Амурскі таймень,
краб акіянскі,
корань жэнь-шэнь
у ханжы кітайскай
...Зноў Хабараўск,
паветраны лайнер;
вальс развітальны
"Амурскіе волны"
гучыць як заклік
даць абяцанне,
што будзе зустрэч
з Амурам новая
Свидетельство о публикации №123061305965