Добры звычай

Добры звычай ёсць у нас,
Бо сям’я ў нас – проста клас!
Летам едзем мы сям’ёй
Да бабулечкі сваёй.
Брат Міхась і тата з мамай,
Кот Маркіз і я таксама,
Едзем мы не проста ў госці --
Памагчы ёй трэба штосьці.

Нас з катом аж цэлых пяць --
Ёсць каму дапамагаць.
Паліваем агарод,
А за намі следам кот.
Хоць і любіць замінаць,
Ды не будзем праганяць.

А затым бяжым да рэчкі –
Там маліна і парэчкі!
Будзем плёскацца, купацца…
Ды пара дамоў вяртацца.
Нам прыйшла ідэя гэта:
Тут застацца на ўсё лета.
Бо баляць бабулі ножкі,
Дапаможам ёй мы трошкі.


Рецензии