Шчасця лiвень
Дзе ж, ты, мой шчастлівень?!
Вось і нам, які ўжо дзень,
неба месяцам блакітным
і патэльняй цень,
кучаравых аблокаў
шмат
па небе плыве –
спакушае
што
вось - вось
і на Негев сыдзе нам
разам,
хоп,
з паўднёвым ветрам,
ну, хоць пару міліметраў,
хай не дожджыку –
туманаў…
І-і-і!
Слізгануўшы праз Стамбул,
шчасце зноў адлятае
у далёкія краю…
У тыя,
адкуль і я…
Увечары,
напіўшыся,
хоць чаю,
тэлевізію ўключаю…
Вось ён!
Вось ён!!!
Адказваць –
лупіць, шпарыць!
Як ідзе!!!
Прыгледзецца – не, не той.
Гэта ўжо, які там год
у люстэрках Таркоўскага
навальніцам
нясе…
Нібы б, як вярблюд
у паліто, і…
Геніяльна, ды не тое!!!
Свидетельство о публикации №123061102613
Татьяна Королёва-Манько 22.07.2023 21:01 Заявить о нарушении