Мой родны кут

Кут родны мой, як ты мне мілы
Я бачу родныя магілы
Маіх бацькоў, маіх братоў
За сцяной востраю платоў,
Што між сабой разгарадзілі
Нашчадкі тых, што тут хадзілі,
На адной вуліцы жылі,
Жаніліся, віно пілі
І толькі, як навек спачылі,
Нашчадкі іх разгарадзілі.
Чаму? На што? Не знаюць самі.
Таму дайсці нельга часамі
Там да магіл, бо ўсе праходы
Заняты, як пад агароды
Усе ўпрытык - паркан к паркану-
Пра тое больш пісаць не стану,
Бо дзікасць гэтай агарожы
Паказвае, што закон Божы
Забылі тут, як і ў Расіі,
Дзе у пашане - нежывыя!

         *          *
                *

Мой родны кут! Які твой лёс?
Пасля тых планаў і пагроз,
Што шле на Захад узурпатар.
Яго паслухаць - цырк, тэатар!
То Кіеў за тры дні гатовы
Ён быў узяць, то ў брата Вовы
Зноў клянчыць новыя крэдыты
Пакуль ручай не перакрыты
І кантрабандным схематозам
Падсанкцыёнку можна возам
Для брата старшага Валодзі
Вазіць, пакуль:"Даволі! Годзе!"
На гэткі бізнес Захад скажа,
Тады з ім і Расея ляжа.
А даў жа Бог зямлі кусочак:
Тут азярцо, там гай, лясочак,
Луг заліўны а далей нівы,
Бег у рачулак не імклівы.
Няма ні стромых гор, ні скалаў,
Калісь было балот нямала,
Ды Брэжнеў долары ўлажыў
І ўсе балоты асушыў.
Цяпер здараецца гарыць
У летку торф іх і курыць
Дымочак сізы над балотам
А ступіш басанож - спякота
І, калі йсці неасцярожна,
То й праваліцца ў прысак можна,
Зьнікалі статкамі каровы,
Знаходзілі пасля галовы
На тых балотах між травы.
Прапалі качкі, журавы,
Няма вальдшнепаў, кулікоў,
Стракоз блішчастых і жукоў,
Адно асот у рост ідзе
І крапіва там дзе-нідзе.
Прапалі травы, сенакосы
І зіхцяць на сонцы росы,
А ў летні дзень бывае з'ява -
Там буры пыльнае праява.
 


Рецензии