Кацярыне Ч

Які цудоўны дзень наш сёньня
Сонца пячэ, спяваюць птушкі
Дзякуй за гэта, дух Гасподні
За лес, далонь і верш пастушцы

Гэты верш мяне прызваў
Як слова Афрадыты
І вось, пабыць ураз там пажадаў
Іду ізноў я да Радзімы

Хоць мову трохі я забыў
Мой склад ня вельмі хуткі
Гарыць у сэрцы маім пыл
Кахання пыл, што вельмі міл

Міла сяброўка мне , і як!
Дзяўчына вобразам прыемна
І хоць я хлопец ня марак,
У лодцы нашай буду першым

Бярэзіна цячэ ўсё далей,
Для нас яна шчаслівая рака
Мы ж ня французы родам з Галлі
Мы беларусы, цьвёрды стан

Ты ўсміхаешся ня злосна
Спадзяюся — з любоўю
Я за цябе аддаў бы ўсё
Нават Бацьку з яго картопляй

І вось, прыплылі, бераг ціхі,
І засьпявалі птушкі зноў
Дзякуй за ўсё, Спадар вялікі
Дзякуй табе, мая любоў!


Рецензии
А Кацярына ацаніла, ці - не?

Лина Светова   26.08.2023 19:37     Заявить о нарушении
А як жа, яна нават дапамагала рэдагаваць і выпраўляць памылкі)

Никита Путятин   26.08.2023 20:06   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.