Йдзе вайна. Не вiдно яе краю...

***
Йдзе вайна. Не відно яе краю.
Зноў праклятая крочыць вайна.
Калі кончышся ты, я не знаю.
Ці мая толькі ў гэтым віна?

Абрываецца нечая песня,
Плача ўголас над сынам вярба,
І плыве - у нямым паднябессі -
Дзесь няўцешнай бандуры журба.

Неараныя журацца нівы,
Горка плача палын на мяжы.
Ці крывавае скончыцца жніва?
Ці я ў тым вінаваты, скажы?

Безвыходнае ліха, нядоля,
Беспрасветнае гора - вайна.
Залатое пшанічнае поле,
Ці твая ў тым няшчасці віна?

7, 8 чэрвеня 2023 г.


Рецензии