Нельга пражыць без трывогi...
Нельга пражыць без трывогі.
І не прайсці тых дарог,
Што нам прызначаны Богам,
Без хваляванняў, трывог.
Неба блакіт над палямі.
Хочацца проста ісці,
Як тое неба дажджамі,
Ці, як каліна, цвісці.
Ды не знайсці нам дарогу
Без хваляванняў, трывог.
Што нам прызначана Богам,
Ведае толькі наш Бог.
07. 06. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123060701663