Вэлюм знiшчаецца брудам

Воблакi вэлюм здымаюць,
Хмары фарбуюць у колер жалобны.
Нiткаю лёс наш па краю
Вецер-бязбожнiк шматае са злобай.

Вэлюм знiшчаецца брудам,
Захаду сонца калышацца блiкi.
Неба палонена блудам,
Рвецца на паскi  у роспачы дзiкай.

Сполахам сэрцы ахутаў,
Вые паветра сталёвае зверам.
Мора душэўных пакутаў
З сiлай Гасподняю высушыць вера.


Рецензии