На узгорку бяроза у блiскучым уборы...
На ўзгорку бяроза ў бліскучым уборы.
Пяшчотнае сонейка грэе зямлю.
Люблю беларускія нашы прасторы
І гэту бярозу на ўзгорку люблю.
У садзе ля хаты заціўкалі птушкі,
Нібыта вітаюць душы маёй дух.
І гнуцца пад ветрыкам лёгкім ігрушкі,
І плаўна ляціць з адуванчыкаў пух.
На ўзгорку бяроза ўсміхаецца небу,
І сонца ўсміхаецца ёй у адказ.
Каліна цвіце і, як быццам так трэба,
Пляце свой вяночак жыццю напаказ.
04. 06. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123060401916