Родина моя - Беларусь
Беларусь, мая Радзіма, ты маё багацце,
Ты бацькоўская хаціна, ты бацька і маці,
Ты шчаслівае дзецінства, радасная старасць,
Ты народнае адзінства, ты — індывідуальнасць.
Без цябе задыхаюся, як рыба без рэчкі,
Вельмы я цябе кахаю, душэўна, сардэчна,
Сёння я тваё хараства апісаць спрабую,
Бо сумую вельмы цяжка, без цябе сумую.
Маці Божая, Багародзіца, Панна Марыя!
Абараняеш Баранавічы, азаряеш Азарычы.
У Наваградку ў яснай царкве Барыса і Глеба
Нас крыламі затуляеш ад Божага гневу.
Аднясі ж мяне на крылах ў родную вёску,
Дзе лясы мае й даліны, і леты, і вёсны,
Што над Неманам блакітным зелянеюць буйна,
Аднясі мяне хутчэй, бо так мне тут нудна!
Бо так мне тут жудасна, дрэнна, нецікава,
Чужыя тут гутаркі, чужыя забавы;
Чужыня — мая мачаха, а дом — мая крэпасць,
На кірмашу фанабэрыі мне млосна і кепска.
Сэрца рвецца да пшаніцы, золатам налітай,
Да палёў, дзе калыхае вецер мае жыта,
Дзе пухнатыя дзьмухаўкі й жоўтыя рамонкі,
Дзе шаўковіцы, як шышкі, і грушы, як бомбы.
Хоць бы ў сне вярнуся ў Беларусь каханую,
Асакарам пакланюся, бярозкам узрадуюсь.
Я да могілак сцяжыну яшчэ памятаю,
На дзядоўскіх магілах пустазелле пазрываю.
Свидетельство о публикации №123053102333
Можливо, я не все зрозуміла, але відчула красу білоруської мови
та побачила яскраві барви вашого рідного краю.
Надия Медведовская 31.05.2023 10:03 Заявить о нарушении
Лесь Украинец 31.05.2023 10:26 Заявить о нарушении