Новы дзень
Сонейка для нас
І для кожнага прыходзіць
Яго новы час.
Для кагось ён непаўторны,
Белы, як снягі,
Для кагосці - змрочны, чорны,
Ды ўсім дарагі.
Светла-змрочныя палосы -
Кожны мае з нас,
Бо такія ў людзей лёсы
Ў актуальны час.
Хтосьці нас наперад кліча
Рухацца ў прагрэс,
Бальшыня маўчыць.За звычай
Анямеўшы спрэс.
Прапаганда лад саўковы
Абяляе ўмела,
Людзі каб былі гатовы
Назад ісці смела.
Новы дзень - з тае нагоды -
Дабаўляе стрэс,
Але ж бальшыня народаў
Крочыць у прагрэс!
Свидетельство о публикации №123053002185