Дзякуй Богу!
За ўсе, што дараваў мне ў жыцці,
За свет наўкольны, які так прыгожа
У сэрцах нашых можа расцьвісці!
За свет ружовай зараніцы ўранні,
За позірк ясны і шчаслівы маці,
За сэрцы аб'яднаныя ў каханні,
За свет без звад не толькі ў роднай хаці!
Малюся я табе, Найсвентшы Божа,
Каб мір збярог ты ў роднай старане,
Каб людзі зажылі ў ёй вольна, гожа
І назаўжды забылі б аб вайне!
Свидетельство о публикации №123052901829