Маучу, бо хочацца крычаць...

***
Маўчу, бо хочацца крычаць
Пра тое, што дзесь гінуць дзеці.
Сцяжынка, поле, сенажаць...
Вясна на беларускім свеце!

А там вясна? А там - вайна.
І плача там чыясьці маці.
На Беларусі зноў вясна
На лузе і на сенажаці...

Маўчу, бо хочацца крычаць
І зваць вас, Вольга, Валя, сёстры...
Сцяжынка, поле, сенажаць,
Вайной абпаленыя вёрсты.

У вас вясна? У нас - вясна:
Квітнее тут усё на свеце!
Маўчу, бо там у вас - вайна,
Дзе гінуць... і вясна, і дзеці.

28. 05. 2023 г.


Рецензии