Начны спакой
Пануе ноч. Дзеля красы
Хтосьці магутны і далёкі
Да неба зоркі-гузікі прышыў.
За хмару месячык схаваўся,
Пад цёмнай коўдрай сонны луг,
Што мора чорнае, разліўся,
Павер травы туман бялявы лёг.
Бары, лясы, азёры, пожні, рэкі
Спяць чуткім, палахлівым сном,
А ноч спакой, бы доктар лекі,
Ім клапатліва раздае цішком.
І той магутны, той далёкі,
Хто любіць зоркі прышываць,
Над цішынёй раскінуў рукі,
Каб свет ад бед уратаваць.
Свидетельство о публикации №123052801286